Апісанне праекта
Вайна пакідае цяжкія наступствы не толькі для тых, хто непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, але і для іх сем’яў. Сем’і загінулых герояў сутыкаюцца не толькі з незаменным асабістым горам, але і са шматлікімі бытавымі, фінансавымі і сацыяльнымі цяжкасцямі. Ветэраны і іх сем’і таксама нярэдка маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы ў працэсе аднаўлення, адаптацыі і вырашэння паўсядзённых праблем.
Дапамога сем’ям загінулых герояў і ветэранам — гэта наша пасільная задача, выраз удзячнасці і маральны абавязак перад людзьмі, якія заплацілі высокую цану за барацьбу і свабоду.
Праект «Сем’і герояў» накіраваны на аказанне адраснай матэрыяльнай падтрымкі сем’ям загінулых герояў, а таксама сем’ям ветэранаў, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Збор сродкаў з’яўляецца бестэрміновым. Праект будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове, а аб’ём дапамогі будзе залежаць ад паступлення ахвяраванняў і актуальных патрэбаў сем’яў.
Мы ставім перад сабой мэту падтрымліваць каля 45 сем’яў штогод, аказваючы кожнай сям’і дапамогу на суму не менш за 1 000 € у год.
Падтрымка можа быць накіравана на вырашэнне найбольш актуальных індывідуальных патрэбаў сям’і. У залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі гэта можа быць дапамога ў аплаце жылля і камунальных паслуг, набыцці неабходных рэчаў, аплаце адукацыі дзяцей, медыцынскіх і рэабілітацыйных патрэб, вырашэнні бытавых пытанняў або іншых важных выдаткаў. Кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна з улікам канкрэтных абставін і патрэбаў сям’і.
Мінімальная мэта праекта на адзін каляндарны год — аказаць матэрыяльную дапамогу 45 сем’ям на агульную суму не менш за 45 000 €.
Праект не абмежаваны вызначаным тэрмінам рэалізацыі. Па завяршэнні кожнага каляндарнага года будзе праводзіцца аналіз вынікаў працы, колькасці сем’яў, якія атрымалі дапамогу, аб’ёму сабраных і размеркаваных сродкаў, а таксама актуальных патрэбаў удзельнікаў праекта. Гэта дазволіць карэктаваць далейшую працу праекта і пашыраць дапамогу па меры росту магчымасцей фонду і аб’ёму ахвяраванняў.
Дзейнасць і асноўныя этапы праекта
Першай задачай у межах праекта з’яўляюцца падрыхтоўка і арганізацыя працы
На гэтым этапе праводзіцца падрыхтоўка неабходнай дакументацыі, фарміраванне правілаў разгляду зваротаў, вызначэнне крытэрыяў аказання дапамогі і парадку ўзаемадзеяння з сем’ямі загінулых герояў і ветэранаў. Таксама праводзіцца папярэдні разлік гадавога бюджэту праекта, вызначаюцца магчымыя кірункі адраснай дапамогі і фарміруецца сістэма ўліку атрыманых ахвяраванняў і аказанай падтрымкі.
Другой задачай з’яўляюцца выяўленне і разгляд патрэбаў сем’яў
У межах праекта праводзіцца праца са зваротамі ад сем’яў, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна. Пры неабходнасці збіраецца інфармацыя, якая дазваляе вызначыць найбольш актуальныя патрэбы сям’і і абраць найбольш эфектыўны спосаб аказання падтрымкі.
Прыярытэтам з’яўляецца адрасная дапамога, накіраваная на вырашэнне канкрэтнай праблемы або патрэбы сям’і.
Трэцяй задачай з’яўляецца непасрэднае аказанне матэрыяльнай дапамогі
Пасля разгляду звароту і вызначэння патрэбы сям’і прадастаўляецца фінансавая або іншая адрасная дапамога.
Памер базавай запланаванай падтрымкі складае не менш за 1 000 € на адну сям’ю на працягу каляндарнага года. У асобных выпадках фармат і памер дапамогі могуць вызначацца індывідуальна ў залежнасці ад сітуацыі і характару патрэбы. Пры наяўнасці дадатковых ахвяраванняў і магчымасцей праекта дапамога асобным сем’ям можа перавышаць базавы памер.
Сродкі могуць быць накіраваны на найбольш важныя і неабходныя выдаткі, у тым ліку:
- аплату жылля і камунальных паслуг;
- набыццё неабходных тавараў і рэчаў;
- падтрымку дзяцей і аплату іх адукацыйных патрэбаў;
- медыцынскія, рэабілітацыйныя і звязаныя з аднаўленнем выдаткі;
- вырашэнне тэрміновых бытавых і сацыяльных праблем;
- іншыя індывідуальныя патрэбы сям’і, якія патрабуюць матэрыяльнай падтрымкі.
Апошні этап — апрацоўка даных, збор статыстыкі і зваротнай сувязі
Пасля кожнага выпадку аказання дапамогі праводзіцца ўлік прадастаўленай падтрымкі і, пры магчымасці, збіраецца зваротная сувязь ад сям’і. Гэта дазволіць вызначыць, наколькі аказаная дапамога адпавядала рэальным патрэбам, выявіць дадатковыя праблемы і паляпшаць працу праекта.
Па выніках кожнага каляндарнага года праводзіцца аналіз колькасці сем’яў, якія атрымалі падтрымку, аб’ёму аказанай дапамогі і расходавання сродкаў. Атрыманыя даныя будуць выкарыстоўвацца для карэкціроўкі працы праекта, ацэнкі яго эфектыўнасці і вызначэння мэт на наступны каляндарны год.
Дэталі і бюджэт
Адрасная матэрыяльная дапамога сем’ям
Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца штогадовая падтрымка каля 45 сем’яў. Мінімальны памер запланаванай дапамогі складае 1 000 € на адну сям’ю на працягу года.
Дзе: 45 сем’яў — запланаваная колькасць сем’яў, якія атрымліваюць падтрымку на працягу года; 1 000 € — мінімальны памер запланаванай адраснай дапамогі адной сям’і на працягу года;
45 сем’яў × 1 000 € = 45 000 €
Такім чынам, мінімальны бюджэт непасрэднай адраснай дапамогі складае: 45 000 € у год.
Збор сродкаў з’яўляецца бестэрміновым. У выпадку прыцягнення дадатковых сродкаў праект зможа павялічыць колькасць сем’яў, якія падтрымліваюцца, або памер дапамогі асобным сем’ям у залежнасці ад іх патрэбаў.
Спадарожныя выдаткі па праекце
Праект можа прадугледжваць мінімальныя спадарожныя выдаткі, звязаныя з арганізацыяй працы, апрацоўкай зваротаў, бухгалтарскім суправаджэннем, банкаўскім абслугоўваннем і іншымі неабходнымі адміністрацыйнымі выдаткамі. Такія выдаткі будуць планавацца асобна і не павінны змяншаць асноўны мэтавы аб’ём адраснай дапамогі сем’ям.
Кожнае ахвяраванне дапамагае сем’ям, якія сутыкнуліся з наступствамі вайны, атрымаць неабходную падтрымку і адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі цяжкасцямі.